Прыгадаем у гэтай публікацыі тых асобаў, якія пакінулі значны след у гісторыі Гарадзеншчыны, якія нарадзіліся на гэтай зямлі і якіх не стала ў адыходным 2022 годзе.
3 студзеня ў Менску памёр Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец. Мальдзіс – нараджэнец вёскі Расолы (Астравецкі раён).

16 лютага ў ДТЗ пад Варшавай загінуў Сяргей Лаўрушчык, стваральнік прыватнага музея ў Наваградку, палітычны бежанец.

11 сакавіка ў Гародні памёр Аляксей Пяткевіч, беларускі літаратуразнавец.

26 траўня памёр Янка Запруднік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Англія, Бельгія, ЗША), гісторык, палітолаг, літаратар. Запруднік – нараджэнец мястэчка Мір.

Чэрвень. У Пружанах памёр Іван Здановіч, беларускі краязнавец, педагог, грамадскі актывіст. Здановіч – нараджэнец вёскі Доўгая (Шчучынскі раён).

7 ліпеня памёр Іван Грос, удзельнік беларускага грамадскага руху на Лідчыне, сябра БЗВ і БСДП.

11 ліпеня у Свіслачы памёр Анатоль Валюк, беларускі паэт, грамадскі актывіст. Нараджэгец вёскі Вішнеўка (Зельвенскі раён).

27 ліпеня памерла Вера Кунцэвіч, беларуская грамадзкая актывістка, стваральніца і кіраўнічка гарадзенскага хору «Бацькаўшчына».

У ліпені памёр Міхась Патрэба, гарадзенскі педагог, навуковец-філолаг, сацыял-дэмакрат.

Светлая ім памяць…