Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску даслала ліст кожнаму беларускаму палітвязню

«У мінулым годзе, калі мы дасылалі навагоднія паштоўкі, людзям, несправядліва асуджаным за тое, што яны проста скарысталіся сваімі правамі, нам прыйшлося падпісаць амаль тысячу паштовак.

Сёлета паштовак стала яшчэ больш – больш за 1400. І гэта жахлівая трагедыя. Гэта павінна спыніцца. Усе несправядліва пазбаўленыя свабоды, усе, каго пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а іх правы цалкам адноўленыя», — напісалі (https://www.facebook.com/ukinbelarus/posts/pfbid0iBVwmDjFhHqcD4LFpypQnfk2fxrr3F69foZnbag48n5GYXWVpfA1RiwtNVsmqhYKl) дыпламаты.

Таксама святочныя паштоўкі палітвязням даслалі (https://www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk/posts/pfbid022Z4bnegHoLWcAhRcKfNBUE3gShKbkzyWPc5pqdg4PkEfcWf2WYeAFMecQDzXaoHsl) і супрацоўнікі амбасады Германіі:

«Мы суперажываем ім і іх блізкім і сябрам. Няхай віншаванні, якія адправіла Пасольства, падараць адрасатам лістоў і іх сем’ям крыху новых сіл і надзеі. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных Беларусі».

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст (http://bit.ly/3sSr3iL)