“Гарадзенская праваабарона” шчыра віншуе сваіх чытачоў з надыходным 2023-ім годам!

Няхай 2023 год прынясе беларускаму грамадству вызваленне ад цемры, сапраўдную вольнасць і светлыя перамены! Няхай дабро і міласэрнасць напоўніць людскія душы, няхай любоў яднае сем’і. Няхай усе палітвязні вернуцца ў свае дамы і сем’і!

Здароўя вам, вытрымкі і сілы духу, няхай у Беларусь прыйдзе справядлівасць, а закон і здаровы сэнс вернуцца ў беларускую дзяржаву. Няхай Бацькаўшчына адновіць добрыя сяброўскія стасункі з суседнімі краінамі. Няхай беларуская культура працягне развівацца, а беларуская мова адраджацца ў грамадстве.

Веры ў Дабро, Любоў і спаўнення надзей у 2023 годзе!!!