Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры адмяніў навагодні спектакль «Монстры на навагодніх канікулах». Пра гэта паведаміла прарасейская актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Раней яна скардзілася на тое, што героі амерыканскага сямейнага мульфільма з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі.

«Паказ навагодніх спектакляў „Монстры на навагодніх канікулах“ з 24 снежня 2022 года па 6 студзеня 2023 года адменены», — напісана ў адказе Гродзенскага цэнтра культуры Бондаравай.

Чаму вучыць спектакль — тлумачыць рэжысёр

«Спектакль вучыць талерантнасці. Не важна, якая знешнасць у чалавека, галоўнае — душа! І ўменне любіць! У спектаклі бачныя узаемаадносіны пакаленняў, што бацькі павінны падтрымліваць дзяцей. Нашыя дзеці – гэта будучыня нашай краіны», — напісаў рэжысёр спектакля Аляксей Комлік у каментарах Instagram.

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Спектакль «Монстры на новогодних каникулах». Крыніца: Instagram тэатральнай майстэрні «КАКТУСС»

За спектакль спрабавалі змагацца і пісалі ліст Лукашэнку

Супрацоўнікі Міністэрства культуры праверылі спектакль 21 снежня. Пасля гэтага аўтары пастановы заклікалі гледачоў напісаць ліст у Міністэрства культуры. А ў ім — апісаць эмоцыі, якія гледачы атрымалі ад навагоднягя спектакля. Таксама аўтары напісалі адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

hrodna.life