
Будынак інтэрнату “Гроднаэнерга”, які знаходзіцца на вуліцы Будзённага-46, збіраюцца дэмантаваць, захаваўшы толькі падмурак вонкавай сцяны. Плануецца новабуд, Т-падобны ў плане, вышынёй тры-чатыры паверхі, з аднаскатным дахам.
Існы інтэрнат быў пабудаваны ў 1957 годзе. Зараз у ім жывуць супрацоўнікі “Гроднаэнерга”. Аднак тады гэта быў капітальна перабудаваны дом, пабудаваны на мяжы 19-20 стагоддзяў. У міжваенны перыяд там размяшчаўся інтэрнат Гарадзенскай жаночай настаўніцкай семінарыі. У 1957 годзе быў якраз рэканструяваны (надбудаваны трэці паверх, сіметрычна левай частцы надбудаваны новы аб’ём).
Некалькі гадоў таму быў праведзены капітальны рамонт будынку, але зараз гэтага “рэканструктарам” падалося мала.