У Смаргоні міліцыянтаў вылучылі ў асаблівую касту – для дзяцей супрацоўнікаў РАУС зладзілі асобны ранішнік. Ведамасныя ранішнікі ладзіліся ў розных месцах і раней, але тут асаблівая справа – паколькі мерапрыемства асвятліла раённая газета “Светлы шлях”.

Ранішнік для дзяцей міліцыянтаў прайшоў у паляўнічым комплексе «Ореховка». У фінале было фатаграфаванне на памяць “со сказочными героями и начальником РОВД”.