5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Менску прызначаная дата суда па справе супраць старшыні ПЦ «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча.

Працэс адкрыты. Справу будзе разглядаць суддзя Марына Запаснік.

Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК). Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. 

Адрас для дасылання лістоў салідарнасці: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч