Рэжым працягвае здзекі над палітвязнямі. На фота з карнага судовага працэсу над вясноўцамі бачныя сляды на руках Алеся Бяляцкага ад кайданкаў. Праваабаронцы сёння заяўлялі хадайніцтвы каб кайданкі ў час працэсу знялі, але суддзя адхіліла такое законнае патрабаванне.