
Палітзняволеная Таццяна Звярко выйшла на волю
Таццяна Звярко (https://prisoners.spring96.org/be/person/taccjana-zvjarko) — жыхарка Ліды, маці ў дэкрэце. Яе асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 (Абраза прэзідэнта).
Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме старэйшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Вядома, што прадстаўнік улады, якога абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма.
Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання яе малодшаму сыну быў 1 год і 8 месяцаў.
Учора Таццяна выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі па заканчэнні тэрміну.