Рэжымныя служкі працягваюць змагацца з творамі мастацтва і сімволікай на пустым месцы.

Супрацоўнікі ПУ «Турма №1», дзе дагэтуль перабывае палітвязень і журналіст Дзяніс Івашын, паводле словаў яго жонкі Вольгі, днямі намаляваў святочную ялінку з жоўта-блакітнымі гірляндамі і белымі ды чырвонымі шарамі. Гэты малюнак чамусьці выклікаў незадавальненне у ахоўнікаў-кантралёраў, і «шкодны элемент» быў спешна ліквідаваны з камеры. Далейшы лёс мастацкага твору невядомы, але Вольга Івашына іранічна заўважае, што яго маглі знішчыць фізічна.

Відавочна, што падобная «спецаперацыя» была праведзеная дзеля таго, каб чарговы раз зачапіць Івашына. Магчыма, каб справакаваць яго на негатыўную рэакцыю, нейкія дзеянні ў адказ і потым змясціць у карцар ці нават распачаць супраць яго новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК РБ. Але з выкананнем, як звычайна, у ініцыятараў правакацыі не склалася. І служкі зноў выглядаюць нейкімі несур’ёзнымі дзецьмі ў пясочніцы ці проста таннымі клоўнамі.