
Мэсэнджар “Тэлеграм” заблакаваў два каналы русскомировки, жыхаркі Гародні, Ольги Бондаревой.
На дадзены момант блакіроўка працуе толькі на iOS, паколькі гэта было патрабавание Apple. Праўладная прапагандыстка і “міліцыянтка нораваў” адразу ж папрасіла сваіх прыхільнікаў пераходзіць “на нормальные китайские андроиды”.
Бондарева ведама тым, што цэлы час скардзіцца ў розныя інстанцыі на беларускія асяродкі і беларускамоўных людзей, на змест білбордаў, спектакляў, на замежныя цацкі і многае іншае. Так яна выступіла супраць надання Астравецкай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса, паводле яе даносаў затрымлівалі некалькі беларускамоўных экскурсаводаў. І гэтая адыёзная персона ніяк не можа супакоіцца.