У Гародні затрымалі кіраўніка «Школы практычнай медыяцыі» Мікалая Хацяновіча.

На так званым «пакаяльным відэа» мужчына сказаў, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгах у Менску, выказванні на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’яў, падпіскі на экстрэмісцкія Telegram-каналы.

Па словах сілавікоў, яго змясцілі ў СІЗА.

Мікалай з’яўляецца сертыфікаваным медыятарам з 2015 года. Ён быў двойчы прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перамоваў (Менск). Спецыялізацыя Мікалая – спрэчкі ў галіне будаўніцтва, нерухомасці, зямельныя спрэчкі, камерцыйныя і карпаратыўныя спрэчкі, сямейная медыяцыя, спажывецкія спрэчкі.