4 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні адбыўся чарговы палітычны карны працэс – “разглядалася” крымінальная справа Антона Навумава.

Мужчына быў затрыманы 27 кастрычніка мінулага году ў Гародні. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Пасля затрымання яго зваінавацілі паводле артыкулу 342 КК РБ – за удзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах” у 2020 годзе.

У час мірных акцый 2020 году Антон Навумаў быў яшчэ студэнтам Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. А на момант затрымання ён ужо працаваў доктарам у кардыялагічным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру і жыў у Менску

Працэс вяла Маргарыта Ланцэвіч. Яна прысудзіла Навумаву 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у “выхаваўчую” установу адкрытага тыпу.