
Павіншуйце палітвязня Мікалая Аўтуховіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-autukhovicz) з Днём народзінаў
7 студзеня Аўтуховіч сустракае 60-годдзе за кратамі ў гарадзенскай турме.
Нагадаем, 17 кастрычніка Мікалаю прысудзілі 25 гадоў калоніі. Да яго ўжо два месяцы не прыходзяць супрацоўнікі, ў якіх ён можа зрабіць замову прадуктаў у турэмнай краме.
Мікалай у лістах просіць дасылаць яму замест фруктовых пюрэ — садавіну (цяпер прымаюць толькі яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны). Таксама можна класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу.
Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць фігурантаў “справы Аўтуховіча” пасылкамі, нават медыцынскімі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.
Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч