
Міхась Чылек нарадзіўся 7 студзеня 1928 году ў вёсцы Пудзіна Наваградскага раёна. Ён яшчэ падлеткам сышоў у лес да партызанаў, быў удзельнікам Другой сусветнай вайны. З прыходам незалежнасці, на пачатку 1990-ых гадоў актыўна ўключыўся ў адраджэнцкі беларускі рух. Цягам многіх гадоў ён узначальваў і кіраваў суполкай партыі БНФ у Бярозаўцы, што на Лідчыне. А на рубяжы нулявых гадоў фактычна на свае сродкі і сваімі высілкамі выдаваў гарадскую незалежную газету “Бярозаўскія навіны”.
Памёр Міхась Чылек 13 снежня 2019 году, пахаваны ў Бярозаўцы.