Уладамі не спыняецца ўслаўленне савецкага перыяду гісторыі Беларусі. На мінулым тыдні сваё мерапрыемства правялі ідэолагі Воранаўскага раёну. Адбылося яно на так званай пляцоўцы музейнага пакою «Мой адрес — Советский Союз» у Воранаўскім ТЦСОН (расшыфраваць гэтую жахлівую абрэвіятуру не ўяўляецца магчымым!).

Мерапрыемства было прысвечана 100-й гадавіне з часу ўтварэння савецкага саюзу. А так званую “дыялогавую пляцоўку” ініцыявала раённая арганізацыя камуністычнай партыі, былі запрошаны прадстаўнікі раённага савету ветэранаў і БРСМ. Па ўжо звыклай завядзёнцы на такія замшэлыя ідэалагічныя акцыі прымушаюць прыходзіць моладзь,

Раённая газета паведамляе, што “завершило встречу караоке-исполнение гостями хита могучей страны «Мой адрес — Советский Союз».