
Прыйшла інфармацыя, што ў гарадзенскай турме памёр вязень. Гэта некалі вядомы гарадзенскі “нефармал” Руслан “Руслапас” Карчаўлі.
Карчаўлі адбываў зняволенне за марыхуану. У турме захварэў на пнеўманію. Належнай медыцынскай дапамогі не атрымаў і памёр.
Руслан быў ведамы сваімі мастацкімі здольнасцямі. Прыкладам тым, што некалі рабіў для гарадзенскага рок-гурта “Кальян” вокладку да альбома “Б.Н.” (1999).
