Афіцыйны Мінск нервова адрэагаваў на заяву Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека па справе беларускага палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся БяляцкагаПастаяннае прадстаўніцтва РБ у Жэневе пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый выступіла з заявай. Яно заклікала структуру ААН “ўстрымацца ад прадузятых каментароў, якія разглядаюцца як ціск на судовую ўладу і ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны”. Лукашэнкащскія дыпламаты лічаць, што справа Бяляцкага адносіцца “да ўнутранай юрысдыкцыі”, а статут ААН не дае паўнамоцтваў Упраўленню вярхоўнага камісара ў яе ўмешвацца. 

Заява Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека з’явілася 6 студзеня. У ёй выказвалася заклапочанасць судовым працэсам у Менску над праваабаронцамі і палітвязнямі, сярод якіх — Алесь Бяляцкі. У заяве быў заклік да ўладаў Беларусі вызваліць Бяляцкага і яго паплечнікаў, ды зняць з іх усе абвінавачванні.

Суд над Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам пачаўся ў Менску 5 студзеня. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.