У Беларусі ўводзяцца новыя правілы паступлення ў ВНУ. Сярод іх – абавязковая характарыстыка са школы ці каледжа, якую абітурыент павінен падаць пры паступленні.

Яшчэ сярод новых правіл паступлення – ільготы для дзяцей сілавікоў, якія пацярпелі падчас выканання службовых абавязкаў. Апроч таго, выхаванцы дзяржаўных ваенна-патрыятычных клубаў змогуць без іспытаў трапляць у ВНУ сілавога профілю.

У цэлым фактычна ўводзіцца ідэалагічная зачыстка іншадумцаў яшчэ на этапе паступлення ў ВНУ.