
Яшчэ два палітычныя працэсы па крымінальных справах пройдуць 9 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе. Гэта вынікае з раскладу судовых паседжанняў. Карны канвеер працягвае сваю чорную справу.
А 10-й гадзіне Васіль Скок пачаў весці паседжанне па крымінальнай справе Андрэя Быкава. Яго судзяць ажно па 6 (!) артыкулах Крымінальнага кодэксу:
ч. 3 арт. 361 КК РБ – Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ;
ч. 1 арт. 130 УК РБ – Распальванне расавай, нацынальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці;
арт. 369 КК РБ – Знявага прадстаўніка ўлады;
ч. 2 арт. 367 КК РБ – Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
ч. 2 арт. 366 КК РБ – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
ч. 1 арт. 366 КК РБ – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні асобы, якая выконвае службовыя абавязкі ці іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі доўг;
ч. 2 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі.
А 14.30 будзе ісці працэс у дачыненні да Таццяны Трафімчык. Яе засудзіць Аляксандр Козел.
Трафімчык судзяць па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 130 УК РБ – Распальванне расавай, нацынальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці;
ч. 2 арт. 367 КК РБ – Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
ч. 1 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі;
ч. 2 арт. 366 КК РБ – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.