
Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі запатрабаваў сабе прылады для пісьма і ў гэтым параўняць яго ў правах з пракурорам. Як стала вядома карэспандэнту «Белсату», мець асадкі падсудным забаранілі.
Падчас працэсу над вясноўцамі нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі папрасіў суд параўняць яго ў правах з пракурорам, як таго патрабуе заканадаўства. Ён заявіў, што сам мае ўсяго толькі стрыжні ад асадак, якія яшчэ і не пішуць, а пракурор на судзе з ноўтбукам і з паўнавартаснымі асадкамі. Пры гэтым Бяляцкі нагадаў, што згодна з працэсуальным кодэксам, усе бакі падчас працэсу павінны мець аднолькавыя правы. У адказ начальнік канвою заявіў, што асадкі мець падсудным забаронена.
Верагодная прычына такой забароны – інцыдэнт 1 чэрвеня 2021 года, калі палітвязень, жыхар дому на «плошчы Перамен» Сцяпан Латыпаў параніў сабе горла шарыкавай ручкай у судовай залі суду Савецкага рана Менску.