
ГУБАЗіК затрымаў студэнта гістфаку з Ліды, які «заклікаў да беспарадкаў» у 2020-ым годзе
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне студэнта гістфаку БДУ Аляксея Рамановіча. Паводле іх, на той момант 15-гадовы хлопец, у жніўні 2020-га «заклікаў да беспарадкаў з выкарыстаннем “кактэйляў Молатава”», а таксама дасылаў у чат-бот Nexta фотаздымак забастоўкі ў лідскай гімназіі, у якой удзельнічаў з сябрамі.
ГУБАЗіК піша, што хлопец «атрымае штраф і пойдзе на волю»