Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 10 студзеня:

Крымінальны пераслед: Палітзняволеных прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” судзяць у Мінску. За кратамі і ў кайданках Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, а таксама Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Чаго чакаць ад гэтага судовага працэсу? І як ацаніць абвінавачванні (якія дадаваліся на працягу зняволення)?

“Праваабаронцы не займаюцца кантрабандай. Мы займаліся зусім не гэтым — мы займаліся абаронай правоў чалавека”, – падкрэслівае сябра ПЦ “Вясна” Аляксей Колчын.

Каментар: Без пазітыву. Якія спадзяванні на 2023 год ёсць у намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага? І як БАЖ будзе працаваць надалей, знаходзячыся за мяжой?

“Відавочна, што ўлада працягвае рэпрэсіі супраць медыйшчыкаў”, – кажа праваабаронца.

Па-за межамі: Гісторыі, якія можна пачуць у шэлтары для беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў фонду “Kraj do Zycia”, распавядае яго дырэктарка Ганна Федаронак:

“Ім трэба выгаварыцца. Яны прыходзяць, мы сядзім, гаворым — плачам разам абавязкова… Выгаворваюцца ўсе”.