На пачатку суда Уладзь Лабковіч заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым пасяджэнні ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Суддзя Запаснік, звязаўшыся з супрацоўнікамі СІЗА, вырашыла, што Лабковіч ў стане ўдзельнічаць у працэсе. Судовае пасяджэнне працягнулася.

Пры гэтым нават у лістах на волю Лабковіч усе паўтара года ўтрымання пад вартай скардзіўся на пагаршэнне здароўя, а менавіта на пастаянныя галаўныя болі, бяссонніцу і паніжэнне зроку. На судзе праваабаронцаў працягваюць утрымліваць у клетцы ў кайданках. Сёння Валянцін Стэфановіч зноў патрабаваў зняць іх з праваабаронцаў. А суддзя зноў не стала разглядаць гэтае хадайніцтва, спаслаўшыся на тое, што гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі канваіраў.