Па «справе Вясны» працягваецца судовы працэс. Паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзяць старшыню «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) яго намесніка Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz), Вясноўцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калоніі.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў кожным спосабам:

🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе “медыцынская бандэроль”, напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць “з медыкаментамі”.

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2