
Гамельчука Артура Чарняўскага арыштавалі яшчэ 6 снежня 2021 года і «асудзілі» за абразу «прадстаўніка ўлады» (арт. 368 КК РБ) на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Адбываў прысуджанае «пакаранне» Артур у ПУАТ №24 у Гародні. Таксама Чарняўскі быў унесены ў спіс «экстрэмістаў».
Аднак 13 студзеня ў будынку суда Ленінскага раёна Гародні Руслан Гурын зноў «судзіць» 27 мужчыну. Гэтым разам яго абвінавачваюць у абразе «прэзідэнта РБ» (ч.1 арт. 368 КК РБ). Падрабязнасці новай справы праваабаронцам невядомыя. Таму немагчыма меркаваць, у якой форме і ў які час было здзейснена гэтае «парушэнне», і ці было яно насамрэч, а не выдумана сілавікамі для таго, каб дадаткова рэпрэсаваць Чарняўскага.
Артур Чарняўскі на дадзены момант знаходзіцца ў ПУАТ-24, яго можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі. Адрас для ліставання: 230025, г.Гродна, вул. Лідская, 29/б