Кошт выезду — 37 рублёў.

Гродзенскі абласны савет дэпутатаў зноў увёў на тэрыторыі рэгіёна збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску. Рашэнне было прынята 29 снежня і апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 студзеня.

Збор уводзіўся ў чэрвені 2021 года, але з пачатку 2023 года ён перастаў дзейнічаць. Зараз жа будзе дзейнічаць з лютага і да 2025 года. Такім чынам у студзені выехаць з Гродзенскай вобласці можна бясплатна.

Шэраг катэгорый насельніцтва выязджаюць бясплатна. Раней аналагічны збор увялі ў Віцебскай вобласці.