У Шчучынскім РАУСе адбылося ўрачыстае паседжанне, дзе мясцовыя міліцыянты цешыліся тым, што іх прызналі лепшымі ў вобласці па грамадскай бяспецы за 2022 год.

У нарадзе ўзялі ўдзел старшыня Шчучынскага райвыканкаму Аляксей Садоўскі, старшыня раённага савету “дэпутатаў” Ганна Хвядзюк, начальнік штаба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Сядлецкі, кіраўнікі Следчага камітэту, суду, пракуратуры, аддзелу Дэпартаменту аховы Шчучынскага раёну.

Пра адміністрацыйныя і крымінальныя справы паводле “палітычных” артыкулаў афіцыйна не паведамляецца. Цікавая статыстыка па “прафілактыцы” сярод асобаў, якія злоўжываюць алкаголем. Самай эфектыўнай мерай Шчучынская міліцыя лічыць “изоляцию граждан, злоупотребляющих спиртными напитками, в ЛТП”.

Паводле звестак на 31 снежня, у ЛПП па Шчучынскім раёне за 2022 год накіраваны 72 чалавекі, з якіх 20 жанчын.