
У 2023 годзе на Гарадзеншчыне плануюць адрамантаваць каля 186 кіламетраў мясцовых аўтамабільных дарог і 407 метраў пагонных мастоў. Пра гэта карэспандэнту “Гродзенскай праўды” паведамілі ў КУП «Гроднооблдорстрой».
На рамонт мясцовай дарожнай сеткі і мастоў на бягучы год прадугледжана 66,9 мільёна рублёў, у тым ліку 31,7 мільёна з абласнога бюджэту, 23,6 мільёны – субвенцыі з агульнага бюджэту краіны і 11,5 мільёна рублёў з рэспубліканскага дарожнага фонду. Асноўная сума сродкаў будзе накіравана на бягучы рамонт дарог і мастоў – 35,7 мільёна рублёў, на ўтрыманне дарог – 16,6 мільёна рублёў, на капітальны рамонт – 14,5 мільёна рублёў.
У 2023 годзе запланавана адрамантаваць 186,3 кіламетра мясцовых дарог, у тым ліку бягучы рамонт будзе выкананы на 168,4 кіламетры і капітальны – на 17,9 кіламетры.
У планах на 2023 год рамонт 407 метраў пагонных мастоў, у тым ліку бягучы рамонт 129 метраў пагонных і капітальны – 277,8 метра.
На гэты год плануецца капітальны рамонт маста праз раку Нёман у Наваградскім раёне. Таксама ў планах капітальны рамонт маста праз раку Рось у Ваўкавыскім раёне. У 2023 годзе пачнецца капітальны рамонт маста праз раку Шчару ў Слонімскім раёне.
У 2023 годзе будзе завершаны рамонт маста праз раку Жыжма ў Івейскім раёне, адрамантуюць таксама мост праз раку Ашмянку ў Ашмянскім раёне.
У бягучым годзе завяршыцца капітальны рамонт аўтадарогі Гародня-Старадубавая-Адэльск на ўчастку ад мікрараёну Альшанка да перасячэння з трасай М6. Працы будуць весціся на ўчастку працягласцю 1,6 км. Капітальна будзе адрамантаваны ўчастак на 2,9 км на аўтадарозе Вішнева-Войстам-Рацэвічы ў Смаргонскім раёне, участак на 2 км. на аўтадарозе Граўжышкі-Шчапанавічы-Падгаі-Дворышча ў Ашмянскім раёне, а таксама ўчастак 1,9 км. на аўтадарозе Дашкавічы- Корнадзь-Новы Двор у Свіслацкім раёне.
Работы па бягучым рамонце запланаваны на двух участках аўтадарогі Бародзічы-Холстава-Зенькаўцы-Хомічы ў Зэльвенскім раёне. Агульная працягласць – 3,5 км. Таксама ў Зэльвенскім раёне будзе адрамантавана аўтадарога Зэльва-Галынка-Вострава на ўчастку 3,2 км.
Кроме того, будут вестись работы по текущему ремонту автодороги Новоельня–Козловщина–Деревная на участке протяженностью 4,9 километра в Дятловском районе. В планах значится ремонт автодорог Вороново–Тракели (2,6 километра) и Ваверка–Заболоть (4,2 километра) в Вороновском районе. Будет отремонтирован подъезд к городу Свислочь.