фота мае ілюстрацыйны характар

Некаторыя ведаюць, што ў кватэрах абавязкова рэгістраваць сабак. Але ў Беларусі гэта заканадаўча датычыць і катоў. Як узаконіць кватэрных жывёлак-гадаванцаў, расказалі ў ЖКГ.

Для афіцыйнай рэгістрацыі катоў і сабак патрэбна:

  • аформіць на хатняга гадаванца ветэрынарны пашпарт;
  • вакцыянаваць ката ці сабаку супраць шаленства і паставіць пра гэта ў ветпашпарт адпаведную адзнаку;
  • уладальнікам сабак патэнцыйна небяспечных пародаў абавязкова прайсці кіналагічныя курсы і атрымаць адпаведную даведку;
  • са сваім пашпартам і пашпартам ката ці сабакі, а таксама пры патрэбе з даведкай аб праходжанні навучання ў кінолага прыйсці ў ГП ЖЭУ ці ЖБПК, што абслугоўвае ваш дом;
  • напісаць заяву аб рэгістрацыі;
  • азнаёміцца з правіламі ўтрымання хатніх жывёлаў.

Кіналагічныя курсы – гэта адмысловае навучанне небяспечных пародаў сабак. Яго працягласць ад 1 да 4 месяцаў. Гэта адпаведная тэорыя і практыка, дзе гаспадар разам з спецыялістамі працуе над сабакам для карэкцыі паводзінаў і асноўнымі навыкамі.

Пасля сканчэння заняткаў выдаецца дыплом і даведка, па якой можна зарэгістраваць гадаванца ў ЖЭУ. Там гаспадару сабакі ці ката выдадуць жэтон, які можна пачапіць на жывёлку на ашыйнік.

Важны момант – рэгістраваць сабак і дарослых катоў трэба па месцы жыхарства цягам трох дзён з моманту іх з’яўлення. Кацянятаў і шчанятаў трэба рэгістраваць тады, калі ім споўніцца 3 месяцы.

У выпадку гібелі, прапажы, пераезду ці здавання гадаванца трэба паведамляць пра гэта ў ЖЭУ і ветстанцыю.

Рэгістрацыя іншых, больш дробных, хатніх жывёлак не патрабуецца.