
Увечары 16 студзеня ў Беластоку на вуліцы Вольнай Беларусі прайшла акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і адным з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам. Якраз у гэты дзень пачаўся “разгляд” яго крымінальнай справы ў Гарадзенскім абласным судзе. На акцыі выступілі Ян Роман, Марэк Занеўскі, Роберт Тышкевіч, Анна Кетліньска, Марына Цішкоўская, Уладзімір Хільмановіч, Зоя Хруцкая, Ян Абадоўскі ды іншыя.
Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. Журналіст і дзеяч СПБ абвінавачваецца ў „распальванні варожасці” і „рэабілітацыі нацызму”, а таксама ў закліках да санкцый. У кастрычніку 2022 года Пачобута ўнеслі ў „спіс тэрарыстаў”. Яму прапаноўвалі папрасіць Лукашэнку пра памілаванне, але ён адмовіўся. Пачобуту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Арганізатарамі акцыі салідарнасці выступілі Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел таварыства „Wspolnota Polska”. Да яе далучыліся прадстаўнікі беларускай дыяспары і карэнныя беларусы Падляшша.

Ён знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. Журналіст і дзеяч СПБ абвінавачваецца ў „распальванні варожасці” і „рэабілітацыі нацызму”, а таксама ў закліках да санкцый. У кастрычніку 2022 года Пачобута ўнеслі ў беларускі „спіс тэрарыстаў”. Яму прапаноўвалі папрасіць Лукашэнку пра памілаванне, але ён адмовіўся. Зараз ён знаходзіцца пад вартай у Гародні. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел таварыства „Wspolnota Polska”.







