Зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў» з’явіўся ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 17 студзеня па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Менску.

Кнігу выдалі ў 2021 годзе ў Менску. У ёй адлюстраваны адносіны насельніцтва Заходняй Беларусі да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 па чэрвень 1941 года.

Зборнік выйшаў пры дапамозе Цэнтра польска-расійскага дыялогу і ўзаемаразумення.

«Зборнік з’яўляецца гісторыка-дакументальным даследаваннем, у якім праз дакументы я хацеў данесці да чытача той вобраз савецкай улады, які паступава сфарміраваўся ў свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі. Мяне найбольш цікавіла стаўленне мясцовага насельніцтва да партызанаў ды палітычных і культурных перамен. Дакументы шмат гавораць пра гэта, — казаў пра кнігу складальнік.
https://nashaniva.com