Валянцін Пяшко, фота з сацыяльнай сеткі “Одноклассники”

Лукашэнка 17 студзеня прызначыў новага рэктара Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту. Ім стаў 39-гадовы Валянцін Пяшко. Да гэтага ён працаваў першым прарэктарам у гэтай жа ўстанове.

Валянцін Пяшко – нараджэнец Гародні, скончыў СШ №21, працаваў на біятэхналагічным факультэце, на кафедры генетыкі і гадавання сельскагаспадарчых жывёлаў, з’яўляецца кандыдатам сельскагаспадарчых навук.

Ранейшы рэктар Вітольд Песціс працаваў на гэтай пасадзе амаль 28 (!) гадоў. Між іншым Песціс ведамы тым, што значны час узначальваў абласную арганізацыю праўладнай “Белой Руси”.