17 кастрычніка 2022 году Мікалаю Аўтуховічу прысудзілі 25 гадоў калоніі. За кратамі яго ўтрымліваюць ужо больш за два гады. У зняволенні на яго бесперапынна ідзе ціск, а лісты даходзяць толькі да маці. Нядаўна ён даслаў віншавальны ліст, у якім падзякаваў неабыякавым людзям за падтрымку:

“Только через тебя могу передать поздравления тем, кто меня знает, кто переживает за меня, кто поддерживает! Пусть не волнуются за меня и спасибо им большое! Всё, мамочка, держись и до скорой встречи!”

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць фігурантаў “справы Аўтуховіча” пасылкамі, нават медыцынскімі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці. Таксама разам з лістамі можна класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч