
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Гародні быў затрыманы Аляксандр Пастэрняк, хутчэй усяго за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пра гэта можа сведчыць відэа ГУБАЗ, дзе гаворыцца, што Аляксандр падазраваецца паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу.
Але хутчэй усяго малады чалавек быў затрыманы за тое, што дасылаў інфармацыю ў чат-бот каналу “NEXTA”, а таксама за рэпосты ў сацыяльных сетках. Пра гэта паведамляюць сілавікі, якія завалодалі тэлефонам і адпаведна тэлеграм-акаўнтам Аляксандра Пастэрняка.