19-га студзеня 2013 года ў Гародні загінуў паэт Юры Гумянюк. Мінула 10-ць гадоў з таго трагічнага здарэння.

У яго родным горадзе Гародня і на Падляшшы, яго сябры і калегі не забылі творцу. Пра Юрыя Гуменюка згадвае беластоцкая журналістка і пісьменніца Ганна Кандрацюк:

– Калісьці пасля „Басовішча” мы запрасілі такіх людзей, якія недзе падчапіліся да нас, яны гасцілі ў нас. Напрыканцы Юрась лёг спаць, а яны пачалі нам даказваць, што няма беларускай мовы, няма беларускай літаратуры. Мой Стэфан кажа: „Як няма? Ёсць энцыклапедыі, кнігі”. Яны кажуць: „Няма!”. Я кажу: „Паглядзіце, жывая легенда беларускай паэзіі спіць у нас на ложку”. Гэта іх пераканала.

Юры Гумянюк і Ганна Кандрацюк на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Гародні

Юры Гумянюк – аўтар шэрагу зборнікаў вершаў і публіцыстычных кніг. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газеты „Пагоня”, быў аўтарам беластоцкага штомесячніка „Czasopis”. Працаваў таксама журналістам Беларускага Радыё Рацыя і Беларускай службы Польскага Радыё для Замежжа. Беларускія рок-гурты, а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля дзвюх дзясяткаў песень.

Юры Гумянюк і Міра Лукша

Беларускае Радыё Рацыя