Як выглядаюць палітзняволеныя праваабаронцы, якія з 14 ліпеня 2021 году знаходзяцца за кратамі, можна ўбачыць па фотаздымках, якія публікуюць дзяржаўныя СМІ.

На лаве падсудных у клетцы і кайданках — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае Аляксандр Кароль.

«Клетку з абвінавачанымі ахоўваюць трое канвойных, а чацвёрты канвойны стаіць каля дзвярэй, якая на час слуханняў зачыняецца на ключ. Аб сур’ёзных мерах бяспекі можна меркаваць і па тым, што абвінавачаныя ўвесь час слуханняў знаходзяцца ў кайданках. Яны істотным чынам скоўваюць рухі праваабаронцаў, калі яны трымаюць сшытак з выпіскамі па справе, прыводзяць контрдаводы і выказваюць свае заўвагі», — распавёў слухач судовага працэса над праваабаронцамі.

Падтрымайце вясноўцаў лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу