Слонімцу Паўлу Севасцьяну прысудзілі 10 сутак арышту за захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацсетцы Facebook.

20 студзеня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа слонімца Паўла Севасцьяна за захоўванне ў сацсетцы Facebook матэрыялаў, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі — ч.2 арт. 19.11 КаАП.

Суд прызнаў Севасцьяна вінаватым і пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Севасцьяна каля яго дома ў Слоніме 11 студзеня. Наступныя суткі слонімец правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а пасля суддзя задаволіў яго хадайніцтва пра пошук адваката да 20 студзеня.

Яшчэ раней па Сллоніме пракацілася хваля падобных працэсаў, калі да адміністрацыйнага арышту былі засуджаны вядомыя ў горадзе людзі – Віктар Марчык, Сяргей Чыгрын, прайшло таксама некалькі карных працэсаў па крымінальных справах.