
У Скідальскай сярэдняй школе №3 улады і прадстаўнікі Расейскай праваслаўнай царквы стварылі “ресурсный центр, где будут обучать молодежь духовности и нравственности”. Пра гэта расказала раённая газета “Перспектива”. У будынку школы старшыня Гарадзенскага райвыканкаму Валерый Хелскі сустракаў архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія. У час адкрыцця цэнтру ўрачыста была перарэзана чырвоная стужачка.
Відавочна, што РПЦ усё больш уваходзіць у дзяржаўныя структуры і ўстановы і пад знешнім выглядам распаўсюду хрысціянства фармуе найперш ідэалогію “русского мира”. А між тым царква ў Беларусі паводле Канстытуцыі аддзелена ад дзяржавы. Насамрэч жа РПЦ усё больш імкнецца ўваходзіць у навучальна-адукацыйны працэс.

