Дзяржаўныя прафсаюзы афіцыйна абавязалі займацца маніторынгам “неабгрунтаванага завышэння цэнаў”. Адкрыта нават адмысловая тэлефонная лінія, куды павінны тэлефанаваць усе, хто заўважыў такія выпадкі. Пра гэта паведамляе Гарадзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў на сваім сайце. Маўляў, стукайце – і кагосьці “прычыняць”.

Чыноўнікі, дзяржаўныя ідэолагі нават не разумеюць, што асноўная заданне прафсаюзаў – гэта абарона правоў работнікаў і супрацоўнікаў на сваіх прадпрыемствах і ўстановах. Але паколькі прафсаюзныя дзяржаўныя арганізацыі гэтым зусім не займаюцца, то ім прадпісаны іншыя задачы, такія вось, як пільнаваць цэны на спажывецкім рынку.