
У Слоніме працягваецца пераслед вядомых грамадскіх актывістаў, якія маюць устойлівы аўтарытэт сярод гараджанаў. Чарговым затрыманым стаў Алесь Масюк. Яго абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Да “суда” Алеся змясцілі ў ІЧУ Слоніма.
Да гэтага ў снежні ў Слоніме затрымлівалі Віктара Марчыка, а потым Сяргея Чыгрына. Марчыку прысудзілі тады 5 сутак адміністрацыйнага арышту, Чыгрыну – спярша 7 сутак, а потым яшчэ 15.
Зараз адміністрацыйны арышт у Слоніме адбывае яшчэ Павел Севасцьян – яго засудзілі да 10 сутак.
А ў лістападзе па крымінальнай справе Барысу Кучынскаму прысудзілі тры гады “хатняй хіміі” і вялікі штраф.