160 гадоў таму, у 1863 годзе, ачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне. Гэта было паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Летувы на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расейскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. У расейскай гістарыяграфіі яно называецца Другое польскае паўстанне (1863—1864) або мяцеж, польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне, у частцы беларускай гістарыяграфіі — паўстанне Кастуся Каліноўскага.

Ваенныя сілы паўстанцаў расейскія царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тысяч чалавек. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве ажно 237 баёў з расейскімі карнікамі.

Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расеі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з’явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.

Паўстанне не мела высокіх шанцаў на перамогу і ўрэшце пацярпела паразу. Але гэта якраз тая гераічная старонка айчыннай гісторыі і тыя змагары пра якіх мы можам сказаць Gloria victis!