✊Падтрымай палітзняволеных праваабаронцаў, якіх цяпер судзяць па «справе Вясны»

У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz), каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz)

На мінулым тыдні пасяджэнні праходзілі кожны дзень — справу разглядаюць у паскораным рэжыме. Агулам на працэсе агучылі ўжо каля 80 тамоў справы з 284. Пачаткова было 283 тамы, але яшчэ адзін том дадаўся падчас судовага працэсу — там змяшчаюцца хадайніцтвы праваабаронцаў на судовых пасяджэннях.

Наступнае пасяджэнне прызначана на панядзелак, 23 студзеня, на 11:00.

Падтрымай вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу