Суд Ленінскага раёна Гародні 23 студзеня абвесціў прысуд Даніілу Зайцу, звінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).

Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.

Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках на пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.

Суд пастанавіў прызнаць Зайца вінаватым і прысудзіў яму па сукупнасці пакаранняў пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.