
У Ваўкавыску затрымалі вядомага прадпрымальніка Дзмітрыя Марозава.
Як паведамляе тэлеграм-канал “Волковыск.Новости” некалькі дзён таму прадпрымальніка затрымалі разам з усёй сям’ёй.
Пазней сямейнікаў Марозава адпусцілі і яны на свабодзе. Дзе цяпер сам Дзмітрый Марозаў – невядома. Хутчэй усяго ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Гародні. Што інкрымінуецца прадпрымальніку – пакуль невядома. Ці мае гэты пераслед эканамічны ці палітычны характар – таксама невядома.