У Гародні затрыманы 24-гадовы Аляксандр Пасцерняк.

Сілавікі абвінавачваюць хлопца ў тым, што ў першыя дні вайны Расеі ва Украіне ён напісаў у чат-бот «Nexta» паведамленне пра тое, што беларускія войскі накіроўваюць ва Украіну. Маладому чалавеку інкрымінуюць арт. 361-4 КК («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).