У 2022 годзе пры спробе ўехаць у Беларусь былі затрыманыя 52 чалавекі, якія маюць «прыкметы датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе ўладная газета «Беларусь сегодня» са спасылкай на Дзяржпамежкамітэт.

Блізкія да сілавікоў тэлеграм-каналы перыядычна паведамляюць пра затрыманні людзей, якія вярнуліся з-за мяжы. У ДПК таксама паведамілі, што ў мінулым годзе колькасць затрыманых парушальнікаў мяжы павялічылася з 318 да 480 чалавек, а колькасць парушальнікаў заканадаўства аб мяжы – з 1857 да 2043 чалавек.

reform.by