
Фігуранта “справы Аўтуховіча” Уладзіміра Гундара пачнуць судзіць 31 студзеня
Нядаўна стала вядома, што супраць Уладзіміра Гундара, засуджанага раней да 18 гадоў калоніі, пачалі новую крымінальную справу за нібыта абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі па артыкуле 369 КК. Паводле жонкі Гундара, палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе.
“Суд” над ім пачнецца ўжо 31 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні. Працэс будзе весці Алена Пятрова, якая вядомая тым, што шмат гадоў судзіла беларускіх грамадскіх актывістаў, а пасля падзей 2020 года засудзіла палітвязня Аляксандра Арановіча да 6 гадоў калоніі.
Нагадаем, што ў час суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.
Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар