Слонімцу Барысу Кучынскаму ўзмацнілі пакаранне паводле крымінальнай справы.

Крымінальная справа над слонімцам вялася паводле двух артыкулаў: 369 – знявага прадстаўніка улады, а таксама артыкулу 203, заўвага 1, частка 3 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя.

Працэс у судзе Слонімскага раёна 10 лістапада вёў суддзя Сяргей Манько. Ён прысудзіў 72-гадоваму Барысу Кучынскаму тры гады абмежавання волі без накіравання ў так званую папраўчую ўстанову і штраф на суму 150 базавых велічынь. А таксама прызначыў кампенсаваць шкоду, “прычыненую” міліцыянту з Ваўкавыску, на суму 150 базавых велічынь (4 тысячы 800 беларускіх рублёў).

Аднак пракуратура падала апеляцыйную скаргу на такі прыгавор і Гарадзенскі абласны суд прысудзіў Барысу Кучынскаму больш строгае пакаранне – два гады абмежавання волі з накіраваннем у так званую папраўчую ўстанову. Цяпер Барыс Кучынскі абскарджавае гэты прысуд у Вярхоўным судзе РБ.