
У так званым судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча.
27 студзеня адбывалася ўжо 15-е пасяджэнне. Працэс знаходзіцца на стадыі даследвання пісьмовых матэрыялаў справы. На судзе агучылі ўжо больш за 150 тамоў справы з 284.
Падтрымайце вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу